“Святкі.by” зноў на моладзевым календары Дзятлаўшчыны

З невялікім перапынкам на Дзятлаўшчыну вярнулася добрая традыцыя – ладзіць адметнае моладзевае свята “Святкі.by”. Праходзіць гэта вечарына з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” і Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый. Лакацыяй “Святак-2023” у чарговы раз стаў рэстаран райцэнтра “Ліпічанка”, не змяніўся і характар мерапрыемства: па-ранейшаму яно было багатым на жарты, творчасць, весялосць, новыя знаёмствы і танцы. Агеньчык для працоўнай моладзі аб’яднаў на адной творчай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя, дзяржаўных установаў Дзятлаўскага раёна. На сустрэчу да маладых спецыялістаў, каб пажадаць ім поспехаў на старце ў прафесію, прыйшлі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык і Аляксей Якаўчык. З вітальным словам да моладзі таксама звярнуліся Марына Абрамчык, якая параіла ніколі не баяцца звяртацца па дапамогу да старэйшых калегаў, і Аляксей Якаўчык, які заклікаў любіць свой родны куток і Радзіму не толькі на словах, але і на справе, значыць, стараннай працай мяняць іх да лепшага. Поспехаў у рабоце і творчасці сваім калегам і ўсім маладым работнікам раёна пажадала спецыяліст цэнтральнай раённай бальніцы, старшыня моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў,  прадстаунiца моладзевага парламента пры Савеце Рэспублікі – Вікторыя Тыць. Не пакінулі шанцаў застацца без творчага задання маладым прадстаўнікам працоўных калектываў вядучыя вечарыны Наталля Бузук, Чэслаў Свіб і Алена Касцюк. Жартоўныя іспыты, вясёлыя конкурсы, нават “экзамен” на акцёрскае майсэрства чакалі ўсіх прысутных.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.